Прэмiя Гедройца

Сяргей Балахонаў
"Зямля пад крыламі Фенікса
(Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)"
Мінск: Логвінаў, серыя Галерэя Б

Пра кнігу:
Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?

Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава «Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі». Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.

Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Кнігу можна купіць: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37-А, кнігарня "логвінаЎ"

Пра аўтара:

Сяргей Аляксандравіч Балахонаў (24 красавіка 1977, в. Свяцілавічы Веткаўскага раёну), беларускі пісьменнік; працуе ў рэчышчы постмадэрнізму. Першыя публікацыі ў друку з’явіліся ў 1998 г. Творчы даробак аўтара складаюць эсэ, дзённікавыя запісы, апавяданні, аповесці, раманы. У 2005 г. выдаў кнігу прозы "Імя грушы”. У 2012 г. – зборнік містыфікацый "Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Жыве і працуе ў Гомелі.


 

Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013