Прэмiя Гедройца

Паліна Качаткова
"Матылі"
Мінск: Кнігазбор, серыя "Кнігарня Пісьменніка”

Пра кнігу:
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце ― і здзіўляйцеся.

Электронны варыянт можна спампаваць тут:

Кнігу можна купіць:
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37-А, кнігарня "логвінаЎ"
Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, Акадэмкніга
Мінск, пр-т Незалежнасці, 19, Цэнтральная кнігарня

Пра аўтара:

Паліна Качаткова (Сцепаненка) – празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча, нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла  беларускае аддзяленне філагічнага факультэта БДУ,  з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы "Вясна-96”. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр "Вясна”. Аўтар сцэнарыяў  дакументальных фільмаў "Гастарбайтар” (2008), "Сыс пра Сыса” (2010), "Пустазелле” (2011), "Прычына смерці – прочарк”  (2011) і "Убыл по приговору” (2012)  пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі, "Людвіка” (2013). Аўтар аповесці "Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча” пра юнацкія гады М.Багдановіча. Аўтар  зборніка навэлаў "Начныя размовы” (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце kamunikat.org).

Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013