Прэмiя Гедройца

Уладзімір Някляеў
"Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
(Менскі раман)"
Мінск: Паперус

Урывак з рамана

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком.

У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна.
Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася.

У тралейбусе радавалася радыё, што раніца. «У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін, — сказала яно святочным голасам, і кандуктарка зірнула на гадзіннік. — Добрай раніцы, таварышы! Перадаем навіны. Учора Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў даслаў ліст вучням нью-ёркскай школы»
У дынаміку пстрыкнула — і дыктар змоўк.

— Добрай раніцы, таварышы! — падрабляючыся падрадыё, голасам дыктара павітаўся кіроўца тралейбуса. — У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін. Наш тралейбус адпраўляецца па маршруце вакзал — абсерваторыя.
Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013