Прэмiя Гедройца

Людміла Рублеўская
"Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега"
Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда

Пра кнігу:

XVIII стагоддзе... Час авантурыстаў і алхімікаў, чароўных дам і адважных рыцараў, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў... У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, першага з трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы... Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі... Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Кніга прадаецца ў кніжных крамах Беларусі, ёсць у бібліятэках.

Можна замовіць у выдаўца, РВУ "Выдавецкі дом "Звязда” па пошце, па нумары (8017) 288-12-94 ці набыць там жа па адрасе: г. Мінск, вул Захарава, 19, пакой 17.


Пра аўтара:

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Мінску ў 1965 годзе. Скончыла архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум, два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi"Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурныiнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленне фiлфака БДУ. Працавала ў газеце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. На беларускім радыё рабіла перадачу "Дзеяслоў” пра родную мову. Цяпер працуе лiтаратурным аглядальнiкам газеты "СБ-Беларусь сегодня". Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесце". Аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, сярод якіх"Старасвецкія міфы горада Б”(2002), "Сэрца мармуровага анёла” (2003), "Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), "Карона на дне віра” (2008), "Шыпшына для пані” (2008), "Сутарэнні Ромула”, "Авантуры Пранціша вырвіча, шкаляра і шпега” (2012) і інш. Творы перакладалiся на дзясяткi моўсвету.Сябар Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Лаўрэат прэміі "Залаты апостраф” за раман "Золата забытых магіл” (2006), лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча за раман "Сутарэнні Ромула”(2011).


 

Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013