Прэмiя Гедройца

Уладзімір Сцяпан
"Адна капейка"
Мінск: Літаратура і Мастацтва
Пра кнігу
У зборнік Уладзіміра Сцяпана "Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў: навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукаваная ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя — перакладзеныя на рускую, украінскую і польскую мовы.

Пра аўтара:
Уладзімір Сцяпан (сапраўднае прозвішча – Сцепаненка) нарадзіўся 22 студзеня 1958 года ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка, на Гомельшчыне. Скончыў мастацкае вучылішча імя Глебава і тэатральна-мастацкі інстытут. Служыў у войску. Працаваў мастаком, рэдактарам на тэлебачанні, займаўся кніжнай графікай. Піша прозу, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, займаецца журналістыкай. Працуе ў газеце СБ (Беларусь сегодня) спецыяльным карэспандэнтам. Творы друкаваліся ў шматлікіх калектыўных зборніках, часопісах, газетах і іншых перыядычных выданнях. Аўтар кніжак прозы "Вежа” і "Сам – насам”.

 

Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013