Прэмiя Гедройца

Юры Станкевіч
"Шал"
Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў"
Пра кнігу:
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ ― кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету Акіры Курасавы.

Пра аўтара:
Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лагер. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасля заканчэння якога працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў.





Артыкулы, звязаныя з кнiгай
Беларускі ПЭН-цэнтр

Літаратурная Прэмiя імя Ежы Гедройца

Прэмiя Гедройца 2013